За смерць асуджанага Ігара Пцічкіна адкажа фельчар



Суд Маскоўскага раёна Менска асудзіў на 3 гады пазбаўлення волі  ў калоніі ва ўмовах пасялення  фельчара менскага следчага ізалятару №1 Аляксандра Крылова (на здымку).

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ён прызнаны вінаватым у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента.

Абвінавачванне сцвярджала, што 22-гадовага асуджанага Ігара Пцічкіна, які быццам неадэкватна сябе паводзіў, фельчар прывязаў да ложка больш чым на 20 гадзін.  Аднак на целе маладога чалавека было шмат пашкоджанняў. А па высновах адной з экспертыз, смерць наступіла ад тупой траўмы сэрца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На фота: Жана Пцічкіна – маці Ігара Пцічкіна

Таму родныя Пцічкіна упэўнены, што ён быў забіты.

– Мы будзем падаваць апеляцыю. Адкуль узялася кроў на шкарпэтках, бялізне і сланцах, адкуль узяліся сінякі? Пра гэта мы нічога не даведаліся. Яны ж аднекуль узяліся. Я заявіла на судзе, што яны проста знайшлі “стрэлачніка” – фельчара.

Асуджаны Аляксандр Крылоў таксама не згодны з прысудам. Ён заявіў журналістам, што будзе яго абскарджваць.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

На фота: абвяшчэнне прысуду.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара