За ўхіленне ад падатку на дармаедства будуць караць



Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі 19 лістапада ў першым чытанні законапраект аб унясенні паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент дэпутатам прадстаўляў намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка. Паводле яго слоў, за нявыплату або няпоўную выплату збору дэкрэтам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 4 базавых велічынь (360-720 тысяч рублёў) або адміністрацыйны арышт. Пратаколы будуць складацца супрацоўнікамі падатковых органаў, а справы аб такіх правапарушэннях будуць разглядацца падатковымі органамі або раённымі, гарадскімі судамі.

Адміністрацыйна арыштаваныя ў перыяд адбывання арышту будуць прыцягвацца да выканання грамадска-карысных работ. Да адміністрацыйна арыштаваных могуць прымяняцца дысцыплінарныя спагнанні за невыкананне ўстаноўленых абавязкаў па выкананні працоўнай дысцыпліны або патрабаванняў тэхнікі бяспекі, за адмову ад іх выканання або самавольнае пакіданне месца іх выканання. Працягласць грамадска-карысных работ для адміністрацыйна арыштаваных не павінна перавышаць 8 гадзін у дзень і 40 гадзін у тыдзень, паведамляе tut.by.

Для дармаедаў прадугледжаны перапынак – не менш за 20 і не больш за гадзіну, які не ўключаецца ў працягласць выканання грамадска-карысных работ.

Законапраект ўзмацняе адказнасць і наймальнікаў за парушэнне заканадаўства аб занятасці насельніцтва.