Забеспячэнне пітной вадой – надзённая праблема гарадзенцаў



Калектыўны зварот гарадзенскай адміністрацыі рыхтуюць жыхары вуліцы Солы з прычыны наяўнасці шматлікіх побытавых праблемаў, якія маюць людзі штодня. Найважнейшая тэма – забеспячэнне жыхароў пітной вадой.  Крыніца, што знаходзіцца абапал дома 11 на вуліцы Солы, патрабуе належнага нагляду. Бо, як кажа жыхар вуліцы Антон, гэтая крыніца – важны экалагічны аб’ект.

–  Паставілі кальцо. Калі прывезлі першае кальцо і спрабавалі яго ўсталяваць, я сказаў, каб людзі задумаліся, як будзем яго чысціць. Бо любую крыніцу трэба чысціць. Сустракаю тут мужчыну, які прыязджае з Панямоння сюды, каб набраць вады. Я запытаўся, чаму ён прыязджае сюды, бо там жа добрая крыніца ёсць. А ён мне адказвае, што зарасла, ніхто за ёй не глядзеў. А мы глядзім за ёй. І вось дамогся, каб першае кальцо забралі і прывезлі іншае.

Жыхары будуць патрабаваць ад абласных, раённых адміністрацыяў годнага роўню жыцця грамадзянаў, што пражываюць на вуліцы Солы. У гэтай акцыі жыхарам спрабуюць дапамагчы актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтра