Загадкавыя ўзгаранні гомельскіх кавярняў



У Гомелі амаль цалкам пагарэлі дзве кавярні каля чыгуначнага вакзала.

WP_20151104_004

Раніцай 11 кастрычніка пажарныя патушылі пажар у кафэ-бары азербайджанскай кухні „Рандэву”. Полымя значна пашкодзіла памяшканні і дах установы харчавання. У першай палове дня каля аб’екту працавалі міліцыянты і супрацоўнікі Следчага камітэту, якія апытвалі сведак.

WP_20151104_002

Адметна, што ў некалькіх дзясятках крокаў знаходзіцца яшчэ адна рэстарацыя „Сэрца анёла”, якая гарэла ў жніўні гэтага года.

WP_20151104_003

На момант узгарання ў кавярні „Сэрца анёла” праводзіўся касметычны рамонт, таму ніхто з персаналу ці наведнікаў не пацярпеў. Пасля здарэння кавярня „Сэрца анёла” так і не аднавіла сваю работу.

WP_20151104_005

Мікола Бянько, Гомель, Радыё Рацыя