Захавай маё жыццё!



У дзень маці на вуліцах Гародні з’явіўся тралейбус з сацыяльнай рэкламай “Захавай маё жыццё”, якая  накіравана супраць ажыццяўлення абортаў.

tral1Ініцыятарам акцыі з’яўляецца гарадзенскі цэнтар абароны сям’і  “РадзіМА”, які супольна з лекарамі горада, праваслаўнай царквой  і каталіцкім касцёлам ажыццявілі задуманае і візуалізавалі заклік да жанчын не рабіць непатрэбных крокаў  – зазначае старшыня грамадскага аб’яднання “РадзіМа” Марына Валачкова:

– Унікальнасць гэтай акцыі ў тым, што яе ініцыятарамі выступілі дактары. На гэтым тралейбусе напісана: “Дакатры Гародні – за жыццё”. Бо хто як не лекары першымі мусяць несці ў грамадства жыццё і здароўе. А аборт – гэта смерць, гэта хвароба.

Тралейбус з сацыяльнай рэкламай супраць абортаў быў асвечаны каталіцкім і праваслаўным святарамі. Рэклама будзе знаходзіцца  на транспартным сродку на працягу некалькіх гадоў. Адначасова з рэкламай на тралейбусе ў Гародні з’явіліся рэкламныя білборды з заклікам да жанчын не ажыццяўляць аборты.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня