Закон “Аб абароне спажыўцоў” патрабуе зменаў



Закон “Аб абароне спажыўцоў” патрабуе зменаў – так лічыць каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справааводства па-беларуску” Ігар Случак.

Slucak-693x400-693x400

Ён сфармуляваў палажэнне закона, якое датычыць маркіроўкі тавара, і новую рэдакцыю разаслаў усім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Летась яго прапанову падтрымалі 2-3 дэтутаты. Сёлета іх ужо стала каля 15-ці.

– Беларусь зараз знаходзіцца ў Мытным звязе, па тэхнічных рэгламентах якога ў абавязковым парадку мусіць выкарыстоўвацца русская мова з інфармацыяй пра тавары. У адрозненні ад іншых краін-вытворцаў гэтага звяза, у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. І за кошт таго, што рускую ў любым выпадку трэба выкарыстоўваць, пра беларускую нашыя вытворцы з эканамічных прычын могуць забыцца.

Выглядае, што і ў Савеце Міністраў ёсць прыхільнікі прапановы Ігара Случака, прынамсі сёлета закон уключаны ў пералік тых нарматыўных дакументаў, у якія трэба ўнесці змены. Гэты спіс з’явіўся на сайце Савета Міністраў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя