Закон „Аб барацьбе з карупцыяй” цяпер у новай рэдакцыі



Набыў моц закон „Аб барацьбе з карупцыяй” у новай рэдакцыі. Закон, між іншым, удасканальвае парадак дэкларавання даходаў і маёмасці асобных катэгорый дзяржаўных службовых асобаў у мэтах максімальна поўнага выяўлення іх рэальнага маёмаснага становішча. Уводзіцца механізм канфіскацыі ў дзяржаўнай службовай асобы маёмасці, кошт якой на 25% і больш перавышае даход, атрыманы чыноўнікам за справаздачны перыяд з законных крыніцаў.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, у мінулым годзе ў Беларусі выяўлены 1603 карупцыйныя злачынствы, што на 17% больш, чым пазалетась. Больш за ўсё злачынстваў карупцыйнай скіраванасці адзначана ў ахове здароўя.

Фота uzdanews.by