Заснавальнікі Viber запусцілі канкурэнта Uber



Сервіс пачаў супрацоўнічаць з кіроўцамі ў Нью-Ёрку ў мінулым снежні. Закрытае бэта-тэставанне пачалося праз два месяцы, у лютым 2016 года, але замовіць машыну на той момант было немагчыма, паведамляе „Смарцік„.

За гэты час, па словах Марка, апплет ўсталявалі 7500 кіроўцаў. Усе яны пры гэтым з’яўляюцца актыўнымі кіроўцамі Uber і Lyft (з рэйтынгам не ніжэй за 4,7).

Цікавасць кіроўцаў, як адзначыў Марка, удалося прыцягнуць пры нулявых укладаннях у рэкламу і реферальныя праграмы, што пацвярджае правільнасць абранай бізнэс-мадэлі. У выніку Juno стаў «другой найбуйнейшай кампаніяй у Нью-Ёрку па колькасці кіроўцаў».

Пратэставаць сэрвіс у Нью-Ёрку і атрымаць 35% зніжку на ўсе нью-ёркскія паездкі можна пасля рэгістрацыі на афіцыйным сайце Juno.

Цэнтр распрацоўкі сервіса знаходзіцца ў Менску.