Затрыманні пасля акцыі ў Маладэчне



У Маладэчне ўвечары 10 сакавіка, у той час як удзельнікі “Маршу недармаедаў” разыходзіліся ад будынка падатковай інспекцыі, пачаліся затрыманні, – паведамляе праваабарончы цэнтр”Вясна”.

Журналісты і назіральнікі ў Маладэчанскім РАУСе Фота: spring96.org

Фактычна на вачах у назіральнікаў затрымалі 16-гадовага падлетка, які ішоў па вуліцы ў кампаніі з 5 -7 чалавек. Хлопца, які сярод іншых вылучаўся тым, што быў у арафатцы на твары, людзі ў цывільным жорстка запіхалі ў машыну і павезлі. Па словах яго спадарожнікаў, ён не вылучаўся грамадзянскай актыўнасцю, захапляецца спортам і музыкай.

Таксама паступіла інфармацыя пра затрыманне сацыял-дэмакрата Алеся Абрамовіча, які падчас мітынгу выступаў з мегафонам.

Апроч таго, стала вядома пра брутальнае затрыманне (закінулі у мікрааўтобус тварам у падлогу) мінскіх выступоўцаў – Анатоля Лябедзькі, Юрася Губарэвіча, Віталя Рымашэўскага, актывісткі БХД Вольгі Кавальковай. Усіх даставілі ў Маладэчанскі РАУС, дзе ідзе разбіральніцтва на чале з начальнікам па прозвішчы Кісель. 

Лябедзька трансляваў затрыманне ў сваім фэйсбуку. Затрыманне адбывалася брутальна.

«У Маладзечанскім РАУС. Затрыманне у лепшых традыцыях… Закінулі у бус, тварам у падлогу. Зараз ідзе разбіральніцтва». З боку міліцыі галоўны — Кісель.», — напісаў Губарэвіч.

У Маладзечанскім РАУС. Затрыманне у лепшых традыцыях…Закінулі у бус, тварам у падлогу. Зараз ідзе разбіральніцтва". З боку міліцыі галоуны -Кісель.

Posted by Юрый Губарэвіч on Freitag, 10. März 2017

калі ласка РЭПОСТ. Мы з Анатоль Лябедзька Виталий Рымашевский Юрый Губарэвіч Денис Красочка у Маладзечненскім РАУСе. За…

Posted by Вольга Кавалькова on Freitag, 10. März 2017

 Апроч таго, па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, ужо суткі не выходзіць на сувязь грамадскі актывіст Раман Ганчароў. Сваякі не ведаюць, дзе ён, у міліцыі ім сказалі, што ў іх няма такога.

Журналістаў і назіральнікаў, якія прыйшлі ў Маладэчанскі РАУС, каб высветліць лёсы затрыманых, выганяюць адтуль – „не зала чакання”. Дзверы ў будынак РАУСа зачынілі.