Затрыманы гендырэктар Аршанскага мясакансервавага камбіната



Паводле інфармацыі TUT.BY, у Оршы затрыманы ужо былы генеральны дырэктар мясцовага мясакансервавага камбіната Сяргей Качанаў. На сайце акцыянернага таварыства «Аршанскі мясакансервавы камбінат» з’явілася інфармацыя пра новага кіраўніка: прадпрыемства ўзначаліла Святлана Жураўская.  Ва ўпраўленні Следчага камітэта па рэгіёне  паведамілі, што ў вытворчасці іх ведамства матэрыялаў у дачыненні да Качанава няма. У прэс-службах Упраўлення ўнутраных спраў, Камітэта дзяржкантролю і пракуратуры вобласці паведамілі, што інфармацыі пра затрыманне ў іх няма. У прэс-службе КДБ ніякіх каментароў па наяўных  фактах не далі.

Нагадаем, 2 снежня былі затрыманыя першы намеснік старшыні аблвыканкама і кіраўніцтва мясакамбіната ў Гомелі. Па наяўнай інфармацыі, адной з падставаў для арыштаў сталі махінацыі з мясам: пратэрмінаваная прадукцыя з гандлёвых кропак вярталася на прадпрыемства, перапрацоўвалася і ў якасці фаршу зноў ішла на прылаўкі крамаў.

Фота: скрыншот сюжэту тэлеканала СТВ