Затрыманы намеснік дырэктара Магілёўскага мясакамбіната



Намесніка дырэктара Магілёўскага мясакамбіната падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Пачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці.

Адзначаецца, што гэта не першы факт выяўленага апошнім часам супрацоўнікамі міліцыі злачынства з боку службовых асобаў прадпрыемства. Магчыма, хутка стануць вядомыя імёны саўдзельнікаў учыненага.

Беларускае Радыё Рацыя