Заяўнікаў акцыі да Дня Волі паўторна выклікаюць у Менгарвыканкам



Заяўнікам акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі прапанавалі 22 сакавіка ў 15 гадзін прыйсці на сустрэчу ў Менгарвыканкам, хоць 20 сакавіка аналагічная сустрэча была адменена.

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, заяўнікі акцыі ўсё яшчэ не атрымалі адказу ад уладаў на заяўку, хоць па законе павінны былі яго мець 20 сакавіка.

Сёння а 16-й гадзіне адбудзецца пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні акцыі. Паводле слоў аднаго з заяўнікаў вулічнага мерапрыемства, адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага, на ім „будзе прынята рашэнне пра фармат акцыі незалежна ад таго, якія будуць вынікі размовы заўтра”.

Паводле БелаПАН