Заяўнікі жалобнай акцыі на 7-га лістапада не атрымалі дазвол



Менскі гарвыканкам ня даў дазволу на жалобную акцыю 7-га лістапада. Заяўку падавалі кіраўнік руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ды сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі. Гэта мусіла быць жалобная акцыя ў памяць пра ахвяраў савецкай улады. Заяўнікі хацелі пратэставаць супраць наяўнасці свята 7-га лістапада ў Беларусі.

Чыноўнікі Менгарвыканкама назвалі дзве прычыны адмовы. Па-першае, Лябедзька і Рымашэўскі не могуць быць заяўнікамі падобных акцыяў, бо маюць адміністратыўныя спагнанні. Па-другое, Менгарвыканкам палічыў, што арганізатары размяшчалі інфармацыю пра акцыю да атрымання дазволу.

Фота Сяргея Гудзіліна