«Зборная Менска» перамагла ў экстрэмальнай гульні ў Гародні



«Зборная Менска» стала пераможцам у квэст-гульні праекта «Начны Горад». Гульня мела назву «Прыгоды доктара Бухуса» і адбывалася па закінутых аб’ектах горада. Антураж гэтай гульні надало тое, што аўтары гэтым разам задзейнічалі малавядомыя ў горадзе аб’екты.

Распавядае адзін з аўтараў гульні Максім Сыраваткін:

— Аўтар быў новы. У буйных гульнях я б задзейнічаў больш дасведчаных аўтараў, каб паказаць свае задумы, ідэі. Хацелася зрабіць апошнюю гульню нашага сезона ў Гародні маштабнай і нашмат большай за звычайную лакальную гульню. Каб былі не проста «пакатушкі» па горадзе, а паважнае сапраўднае змаганне. Таму ўзнікла ідэя запрасіць гасцей у наш горад, каб яны дадалі канкурэнцыі нашым мясцовым камандам і зрабіць закрыццё, няхай сабе і больш складаным, але, спадзяюся, больш запамінальным.

Пераможцы гульні:

— Гародню бачылі. Вайсковую частку бачылі. Гульні было багата таму цяжка прыгадаць нешта ўнікальнае.

— Сюжэт. Я вельмі люблю гульні з сюжэтам, калі ёсць нейкая гісторыя, якой прытрымліваецца аўтар, і кожны ровень гэта асобная, маленькая гісторыя. Вось гэта клёва.

У гульні прынялі ўдзел 11 камандаў з Менска, Гародні, Баранавічаў, а пераможцам стала каманда з Менска, якая была зборнай з трох самых моцных камандаў. Наступныя гульні праекта «Начны горад» у Гародні адбудуцца ў 2017 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя