Жалобныя мерапрыемствы ў Гародні



Ускладаннем кветак і запальваннем знічоў гарадзенцы ўзгадалі грамадзянаў Польшчы – ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 1940 года і Смаленскай катастрофы 10 красавіка 2010 года, калі пацярпеў крушэнне самалёт прэзідэнта краіны Леха Качыньскага. Акцыя прайшла на вайсковых могілках каля Катынскага крыжа – месца памяці ахвяраў “чырвонага тэрору”.

Як зазначае гісторык Юзаф Пажэцкі, памяць аб трагічных падзеях мясцовыя палякі захоўваюць на працягу доўгіх гадоў:

– Пасля паўставання польскай арганізацыі пачалі ўсплываць „белыя плямы” пра Катынь, хаця свядомыя людзі ведала пра Катынь і за камуністычным, савецкім часам – у 70-х гадах і раней. Пра гэта таемна гаварылі. Але афіцыйны першы выезд у Катынь быў арганізаваны ў 1989 годзе.

Жалобныя мерапрыемствы ў Гародні былі арганізаваныя непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў і Генеральным консульствам Польшчы. З нагоды трагічных падзеяў у Пабернардынскім касцёле адбылася імша ў інтэнцыі ахвяраў сталінскага тэрору.

Беларускае Радыё Рацыя