Жанчыны выказваюць пратэст п’яным мужчынам



Гарадзенскі фатограф Ян Хведчын прадставіў фотапраект «Жаночае НЕ алкагалізму».

Да дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, што адзначаецца 3 кастрычніка, гарадзенскі фатограф зрабіў 6 здымкаў, на якіх паказаны свет вачыма п’янага мужчыны.

2

Кажа Ян Хведчын:

— Мэта акцыі — паказаць, што не заўсёды маюць рацыю калі выпіваюць і думаюць, што яны з’яўляюцца брутальнымі і прывабнымі для жанчын. У гэтым фотапраекце на 6 фотаздымках былі паказаныя найбольш частыя сітуацыі, што здараюцца ў узаемаадносінах мужчын і жанчын, а дзяўчыны сыгралі іх на фотаздымках. А пад здымкамі прыведзены рэальныя каментары, узятыя з сацыяльных сетак.

Перад правядзеннем праекту фатограф ананімна апытаў больш за сто дзяўчат, наконт таго як яны ўспрымаюць п′яныя паводзіны мужчын.

Па афіцыйнай статыстыцы ў Беларусі ад алкаголю за 2015 год памерлі больш за 1,3 тысячы чалавек.

4

6

7

9

11

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня