Жэрар Дэпардзьё хоча жыць у Беларусі



Французскі актор Жэрар Дэпардзьё заявіў, што прадасць ўсю сваю маёмасць у Францыі і перабярэцца на стала ў Беларусь. У сваім апошнім інтэрвію тэлечасопісу Le Figaro актор сказаў, што хоча парваць усе сувязі з сваёй Радзімай, паведамляе The Local.

Дэпардзьё усё яшчэ валодае вялікім домам і некалькімі рэстаранамі ў Францыі. Напомнім, што ў 2012-ым ён пакінуў Францыю, каб пазбегнуць выплаты падаткаў на раскошу і спярша перабраўся ў Бельгію. Аднак там пяты не нагрэў і ў наступным годзе атрымаў расейскае грамадзянства. Тады ж ён прызнаваўся ў любові да Пуціна і назваў Украіну часткай Расеі.

Сёлета ў ліпені Дэпардзьё наведаў Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам. Ва Украіне актор ёсць персонай нон-грата.

Беларускае Радыё Рацыя