Жнівеньскі “Парад нявест” у Слоніме



У Слоніме ў нядзелю, 14 жніўня, адбылося гарадское мерапрыемства “Парад нявест-2016”. Падобнае мерапрыемства праводзіцца ў Слоніме другі раз. Галоўным арганізатарам і натхняльнікам мерапрыемства з’яўляецца слонімскі фатограф і прадпрымальнік Уладзімір Янушэвіч.

У “Парадзе нявест” удзельнічалі як замужнія, так і незамужнія сланімчанкі. Кожная ў вясельным упрыгожванні па-свойму была прыгожая і сімпатычная.

Мерапрыемства пачалося шэсцем прыгажунь па цэнтры горада. А потым адбыліся розныя конкурсныя праграмы, у якіх удзельнічалі ўсе ўдзельннікі “Параду нявест”, якія атрымлівалі прызы і апладысменты.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара