Жыхар Баранавіч: Трэба збіраць агульнанацыянальную раду



Дэкрэт №3 абсалютна бессэнсоўны, яго трэба адмяняць, гэты падатак  – вынік неэфектыўнай эканамічнай палітыкі, таму неабходны круглы стол з удзелам шырокай грамадскасці, – лічыць 33-гадовы жыхар Баранавіч, эканаміст-міжнароднік Міхаіл Стрэльчык:

– Трэба гэты дэкрэт абавязкова адмяняць у самыя сціслыя тэрміны. Прызнаць яго як памылку. Людзі зразумеюць. Трэба збіраць агульнанацыянальную раду, а не толькі дамаўляцца з апазіцыяй. Таму што апазіцыя або дэмаралізаваная, або проста раз’ехалася па ўсім свеце, як напрыклад, Саннікаў. Многія з іх або будуць высоўваць нерэальныя патрабаванні да дзеючай улады, што ад пачатку будзе неэфектыўным, або проста не пойдуць туды, бо не вераць у свой поспех.

Паводле  Міхаіла Стрэльчыка, не трэба баяцца дапускаць да ўлады маладыя новыя твары, якія здольныя і гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за эканамічныя і палітычныя рэформы.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: