Жыхар Берасця скраў грошы хворага на анкалогію дзіцяці



Жыхар Берасця скраў грошы з карт-рахунка, на які паступалі сродкі для лячэння двухгадовага Дзімы Кірычуна.

Дзіма Кірычун

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Ілля Помін, асобу зламысніка ўстанавілі супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС.

Вырашаецца пытанне пра завядзенне ў дачыненні да гэтага грамадзяніна крымінальнай справы. Выкрадзеныя сродкі ў суме, эквівалентнай каля 1 тыс. еўра, будуць вернутыя бацькам хлопчыка.   Грошы з рахунка двухгадовага хлопчыка, у якога нейрабластома, зніклі ў другой палове студзеня. Бацькі дзіцяці звярнуліся ў міліцыю. Яна праводзіла праверку па гэтым факце.