Жыхар Бярозы абвінаваціў газету “Маяк” у хлусні



Жыхар Бярозы Вадзім Якушык абвінаваціў  раённую газету “Маяк” і мясцовую ўладу ў хлусні.

У газеце паведамлялася пра пачатак будаўніцтва новага 60-кватэрнага дома ў цэнтры горада на месцы прыватных старых сядзіб. Нібыты зносіліся сядзібы па згодзе ўладальнікаў, якія атрымалі кампенсацыі.

na uczasrku lakushcyka ciaper

На ўчастку Якушыка цяпер

IMG_0792

Па словах Вадзіма Якушыка, яго згоды няма і па гэты дзень, і ён мае на руках дакумент на пажыццёвае валоданне сваім зямельным участкам.

Гаворыць Вадзім Якушык:

Мы змагаліся і будзем працягваць змагацца супраць незаконнага адабрання ў нас участка па вуліцы Піянерскай у горадзе Бяроза. Дом быў знесены незаконна. Па Канстытуцыі пазбаўляць чалавека дома і зямлі нельга. У нас з жонкай двое дзяцей, адзін з якіх непаўнагадовы, другому – 19 гадоў. І жытла ніякага на дадзены момант у нас няма.

Судовыя цяжбы з сядзібу праглынулі сабраныя грошы на новы дом, а за прапанаваную кампенсацыю ў 12 тысяч долараў у Бярозе не купіш нават пакоя.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце