Жыхар Слоніма пабачыў у спісах для галасавання сваю памерлую маці



Уладзімір Літвін яшчэ задоўга да дня «выбараў» быў здзіўлены, калі яму дадому прынеслі запрашэнне яго маці Ганне Ільінічне Хілімончык прыйсці на выбары.

Членаў камісіі на Слонімскім выбарчым участку № 26 ён папярэдзіў, што маці памерла яшчэ ў жніўні мінулага года, перадае сайт праваабарончага цэнтра „Вясна„.

„Я іх усіх там папярэдзіў і спытаў, навошта вы ўнеслі ў спіс для галасавання маю маці, якая памерла летам мінулага года? Члены камісіі нічога не адказалі. Тады  папрасіў, каб шарыкавай ручкай яе выкраслілі са спісаў тых, хто будзе галасаваць . Але ручкай яе ніхто не выкрасліў, а толькі лёгка выкраслілі алоўкам”, — распавёў Уладзімір Літвін.