Жыхарам Камянецкага раёна нагадалі пра малы памежны рух



Чарговы этап інфармавання насельніцтва памежных тэрыторый Берасцейшчыны пра малы памежны рух прайшоў па такіх вёсках Камянецкага раёна, як Воўчын, Агароднікі, Плянта ды інш. Там з’явіліся дзясяткі плакатаў і сотні буклетаў, з якіх можна было даведацца пра сутнасць малога памежнага руху: як і дзе ён дзейнічае, чаму дагэтуль не ўведзены ў Беларусі.

Інфармаваць пра малы памежны рух вёскі за 10-20 кіламетраў ад мяжы вельмі важна, кажа адна з актывістак арганізацыі “Вольны горад” Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Малы памежны рух вельмі паспрыяў бы. Па-першае, многія вёскі пасля 1939 года былі падзеленыя на дзве часткі, сем’і былі раз’яднаны. А такі рух даў бы магчымасць сваякам узнавіць сямейныя адносіны, а таксама культурныя.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, магчымасць кантакту з памежнымі вёскамі Польшчы паказала б беларускім вяскоўцам іншыя цэны ў крамах, іншае жыццё былых суседзяў, пашырыла б кругагляд. Цяпер памежная тэрыторыя фактычна ператварылася ў замкнёнае гета.

Беларускае Радыё Рацыя