Жыхарам Лунінца расказалі пра палітвязняў



На аўтобусных прыпынках раённага гарадка Лунінец з’явіліся здымкі беларускіх палітвязняў з кароткай інфармацыяй пра іх. Гэта для тых, хто мае інфармацыю толькі з дзяржаўных сродкаў інфармацыі і лічыць, што палітвязняў у нас няма. А ёсць людзі, вінаватыя перад дзяржавай па розных крымінальных артыкулах і асуджаныя за крымінальныя злачынствы, як убіваюць у галовы грамадзян дзяржаўныя заангажаваныя СМІ, гэта – арганізацыя масавых беспарадкаў, хуліганства, здзейсненае групай асоб, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, абраза суддзі.

З дапамогай улётак людзям паведамілі праўду пра М. Статкевіча, І. Аляневіча, М. Дзядка, Я. Васьковіча, А. Пракапенка і Ю. Рубцова. Пра тое, што віна іх перад дзяржавай толькі ў тым, што маюць адрозныя ад улады погляды.

Беларускае Радыё Рацыя