Жыхары Берасця спрабавалі вывезці ў Польшчу 130 тыс еўра



Супрацоўнікі Берасцейскай мытні выявілі незадэклараваную валюту, паведаміла прэс-служба ведамства. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску «Дамачава» на беларуска-польскай мяжы.

2

Мытнікі вырашылі праверыць аўтамабіль Dodge, на якім ехаў 42-гадовы мужчына. У выніку знайшлі валюту і ў кіроўцы, і ў трох яго пасажыраў. Яна не была задэкларавана.

wal

Прэс-служба Берасцейскай мытні нагадвае, што з 4 красавіка незаконнае перамяшчэнне праз беларускі ўчастак мытнай мяжы Еўразійскага эканамічнага саюза сумы, якая перавышае 30 тысяч даляраў, прадугледжаная крымінальная адказнасць. Пакараннем можа быць штраф, абмежаванне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

У дадзеным выпадку кіроўцу затрымалі, у яго забралі знойдзеныя грошы і аўтамабіль, як «сродак здзяйснення злачынства».

Фота brest.customs.gov.by