Жыхары вуліцы Солы ў Гародні надалей застаюцца без камунікацый



Амаль поўная адсутнасць належных камунікацый у вуліцы Солы Гародні. Ужо сем гадоў як былая вёска Солы далучана ў Кастрычніцкі раён Гародні. Больш трыццаці сем’яў, якія там пражываюць, далей застаюцца без каналізацыі, дарогі, вадаправода, гарачай вады, газаправода. Кажуць жыхары вуліцы:

– Ужо неаднойчы пісалі лісты ў выканкам. Я на колькі ведаю, калі мы тут пачалі жыць, шмат гаварылі адносна дарогі. Таму што гэта зараз, калі нас аддалі пад горад, дарогу хоць крыху параўнялі. А то было зусім не прайсці.

– У мяне дзядуля жыве ў вёсцы Лунна, там усе ўмовы – і газ, і вада, і дарогі добрыя. Усе камунікацыі.  Але ж гэта, прабачце, 40 кіламераў ад горада. А гэта лічыцца вуліцай горада. Дарогі нават нармальнай няма.

Сход, які павінен быў прайсці з удзелам жыхароў вуліцы і прадстаўнікоў Кастрычніцкай адміністрацыі Гародні, так і не адбыўся. Цяпер невядома, калі пытанне пра ўпарадкаванне вуліцы Солы стане на парадку дня ва ўладных кабінетах.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя