Жыхары вёскі Лясковічы адзначылі Наўскі чацвер



Па сведчанні этымолагаў, слова «наўскі» паходзіць ад старажытнаславянскага «наўе», што азначае “дух нябожчыка”.  З усёй Беларусі прыязджаюць ляскоўцы, каб наведаць магілы продкаў і засведчыць сваю памяць адыйшоўшым родным. На могілках адбылася паніхіда па памерлых, якую правёў айцец Сергій.

Затым святар акрапіў прыбраныя яшчэ да Вялікадня магілы. Родныя і знаёмыя, якія доўга не бачыліся, сустрэліся, каб пагутарыць пра жыццё за святочным сталом і памянуць сваіх памерлых.

Беларускае Радыё Рацыя