Зіаніда Міхнюк: Працоўныя пакуль баяцца публічнай прасторы



Па пытаннях аплаты працы на фоне крызісу берасцейцы рэдка звяртаюцца за юрыдычнай дапамогай. Пра гэта паведаміла кіраўнік берасцейскага абласнога аддзялення Прафсаюзаў Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. З яе словаў, колькасць працоўных, якім неабходная дапамога ў адстойванні іх інтарэсаў у судовых інстанцыі не змянілася за год. Гэта ўсё тыя ж некалькі дзясяткаў чалавек, якія прыходзяць па рэкамендацыям знаёмых, – адзначыла яна.

– Больш людзі звяртаюцца з бытавымі пытання: падзел маёмасці, скасаванне шлюбу. Працоўныя пытанні ўзнікаюць пры звальненні. Часта наймальнік не можа знайсці сродкаў, каб па заканадаўству зрабіць разлік. І тыя работнікі, які не махнулі рукой на апошнюю зарабатную плату, хоць яна і жабрачая, яны звяртаюцца, і праз суд атрымліваецца прымусіць наймальніка выплаціць.

Як падкрэсліла Зіаніда Міхнюк, часта працоўныя самі не хочуць выносіць свае праблемы ў публічную прастору. А судовая інстанцыя прыпыняе разгляд справы па пагадненню бакоў або па прычыне банкруцтва прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце