“Зісі” прыйшоў разам з вясной



1 сакавіка ў Беларусь прыйшоў паўднёвы цыклон “Зісі”.

DSCN5822

На гэты дзень сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне, і надвор’е ў другой палове дня насамрэч было зусім не вясновым – з ветрам і мокрым снегам, завеямі і снежнымі заносамі.

Дарэчы, сіноптыкі кажуць, што дрэннае надвор’е захаваецца на Беларусі да канца тыдня, але ўжо ў нядзелю ў краіне значна пацяплее, па поўдні – да + 10 ° С.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара