Зміцер Дашкевіч: Мяне пачалі збіваць у аўтобусе



Адзін з лідараў аб’яднання „Малады фронт” Зміцер Дашкевіч абскардзіў дзеянні супрацоўнікаў АМАПа, якія затрымалі яго 7 лістапада на адкрыцці помніка Леніну каля Менскага трактарнага завода.

012_lenon

– Для нас было справай сумлення не дазволіць проста так адкрыць новы помнік ідэолагу “чырвонага тэрора”, ідэолагу забойстваў, нянавісці. Мы проста ўзвысілі свой голас супраць. На нешта там большае не разлічвалі. Паказальная рэакцыя камуністаў, якія трымалі сцягі. Яны пачалі кідацца, вырываць плакаты. Адразу з агрэсіяй. Некаторых біць у твар.

Па дарозе ў РУУС Змітра Дашкевіча збівалі.

– Мяне асабіста толькі пачалі біць у аўтобусе, калі “загрузілі” на падлогу. Білі нагамі, падгалоўнікам, сядушкі знялі – білі імі па галаве. Потым адзін за нос пальцамі ўзяўся і задраў уверх, а другі тыкаў дубінкай у зубы і крычаў “сасі”. То бок, яны там такія вычварэнцы, што склалі на мяне ажно тры пратаколы. Адзін за несанкцыянаваны мітынг. Другі за хуліганства, што я там побач з Ленінам стаяў і крычаў “ганьба”. Трэці – за супраціў міліцыі.

Дашкевічу, паводле яго слоў, у РУУС спрабавалі ўручыць позву на суд па гэтых эпізодах на 11 лістапада, аднак ён хадайнічаў аб пераносе пасяджэння на 16 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя