Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля трохсутачнага арышту



Лідар „Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч 13 сакавіка выйшаў на волю пасля трохсутачнага арышту.

Меркавалася, што Дашкевіча выпусцяць з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама на зав. Акрэсціна прыкладна ў 12.15.

Сустрэць яго прыйшлі прыблізна 20 актывістаў, сяброў, знаёмых і журналістаў. Аднак пазней з’явілася інфармацыя, што Дашкевіча ўжо вывезлі з ЦІП і адпусцілі ў адным з РАУС. Пасля гэтага актывіст сам прыехаў на Акрэсціна.

БелаПАН