Зміцер Шыманскі: 55-ы артыкул ВК не рэгламентуе працэдуру падліку галасоў



У адкрытым і галосным падліку галасоў адмовілі фактычна на ўсіх участках на Берасцейскай-Усходняй выбарчай акрузе №3. Кажа каардынатар назіральніцкай кампаніі ’’Права выбару’’ па Берасцейскай вобласці Зміцер Шыманскі. Актывісты накіроўвалі прапанову пра тое, каб кожны бюлетэнь паказваўся кожнаму сябру камісіі і кожнаму назіральніку:

– Тыповы адказ на гэтую прапанову – што выбары будуць праходзіць у адпаведнасці з артыкулам 55 Выбарчага кодэкса – “Падлік галасоў”. Але 55-ы артыкул Выбарчага кодэкса не рэгламентуе працэдуру падліку галасоў, ён толькі гаворыць пра тое, што скрыні для галасавання лічацца асобна, падлік галасоў вядзецца непарыўна па кожнай кандыдатуры і г.д.

Як адзначае Зміцер Шыманскі, фактычна кожная ўчастковая камісія мае такія магчымасці для арганізацыі падліку галасоў, каб назіральнікі не мелі прэтэнзій да адкрытасці і галоснасці гэтага працэсу. Але, як кажа эскперт, на сённяшні дзень назіральнікі канстатуюць, што гэтага ў нашай краіне няма.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Змітра Шыманскага