„Зніч” на гарадзенскіх курсах „Мова нанова”



У Гародні па запрашэнні курсаў „Мова нанова” пабываў лідар гурта „Зніч” Алесь Таболіч. Вядомы не толькі як рок-выканаўца, але і майстар тату. Ён сустрэўся з гарадзенцамі, аматарамі беларускага року.

https://www.youtube.com/watch?v=A8nnw_XI4jo&feature=youtu.be

Сваё 20-годдзе гурт адзначыў у Берасці і Менску адмысловымі канцэртамі, у Гародні правесці канцэрт не атрымалася:

– Усе арганізатары хвалююцца з-за гэтага крызісу, што людзі на канцэрты не ходзяць. Але вось прыехалі на “Мова нанова”.

Зараз мы рыхтуем новы матэрыял, запісваем яго ў гомельскай студыі. Нам спадабаўся сам гукарэжысёр Аляксей, які працаваў з гэтым гуртом і зрабіў моцны еўрапейскі прадукт. Перадусім мы робім моцны кайфовы прадукт, які называецца беларускі метал.

Разам з Аляксандрам Бурзуном, Алесь Таболіч выканаў некалькі акустычных версій сваіх песень. Прыехаць з паўнавартасным канцэртам у Гародню гурт „Зніч” пакуль не плануе. Многае залежыць ад сцэны і арганізатараў. Пакуль удзел гурта плануецца на сёлетнім „Басовішчы” і фэсце „Купальскае Кола”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара