Зніжаны ўзроставы парог крымінальнай адказнасці



У Беларусі знізілі з 16-ці да 14-ці гадоў узрост крымінальнай адказнасці за некаторыя злачынствы. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Новаўвядзенне прадугледжвае закон Аб унясенні зменаў і дадаткаў у шэраг кодэксаў Рэспублікі Беларусь.

Паводле Міцкевіча, з 14-ці гадоў будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, і за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Адзначаецца, што на гэты крок давялося пайсці з прычыны павелічэння падобных злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі.