Знойдзены мёртвым апазіцыянер Уладзімір Прыбылоўскі



У сваёй маскоўскай кватэры знойдзены мёртвым дзеяч апазіцыі і суаўтар кнігі «Карпарацыя: Расея і КДБ у часы прэзідэнта Пуціна» Уладзімір Прыбылоўскі.

image24514572_5a9d347406f2473cdd6f5da59da550f7

Паводле інфармацыі lenta.ru, пра гэта ў сацсетках паведамілі яго калегі Юрый Фяльшцінскі і Аляксандр Вярхоўскі. «Ніякай дадатковай інфармацыяй на дадзены момант я не маю», – адзначыў у сваім ЖЖ Фяльшцінскі. Вярхоўскі на старонцы ў Facebook падкрэсліў, што пра смерць Прыбылоўскага стала вядома ноччу. Афіцыйнага пацверджання ў праваахоўных органах гэтая інфармацыя пакуль не атрымала.

Прыбылоўскаму было 59 гадоў. Ён вядомы як кіраўнік інфармацыйна-даследчага цэнтра «Панарама», інтэрнэт-выдання «Антикомпромат» і руху «Субтрапічная Расея».

Фота „Коммерсантъ”