Знойдзены невядомыя раней фотаздымкі і дакументы Віленскай беларускай гімназіі



Беларускія гісторыкі і журналісты Сяргей Ёрш (Менск) і Сяргей Чыгрын (Слонім) у адной з ліпеньскіх вандровак па Беларусі адшукалі невядомыя раней фотаздымкі і дакументы Віленскай беларускай гімназіі.

Увесь скарб гімназіі знойдзены ў адным з прыватных архіваў дзяцей і ўнукаў беларусаў з Івацэвіцкага раёна, якія ў канцы 1930-х гадоў вучыліся ў Віленскай беларускай гімназіі.

У сямейным архіве да сённяшніх дзён захоўваюцца дзясяткі розных фотаздымкаў, дакументаў, аўтографаў, звязаных з Віленскай беларускай гімназіяй. Прозвішчы многіх асобаў, якія вучыліся і працавалі ў Віленскай беларускай гімназіі, на фотаздымках даследчыкам удалося адразу расшыфраваць, для іншых – патрэбен час. Некаторыя фотаздымкі і аўтографы прапануем чытачам сайта Радыё Рацыя. Усе яны друкуюцца ўпершыню.

Барыс Баль, Беларуская Радыё Рацыя