„Зялёныя” правялі пікеты ў Светлагорску і Астраўцы



Серыя перадвыбарчых пікетаў у Светлагорску і Астраўцы была арганізаваная прадстаўнікамі Беларускай Партыі Зялёныя ў падтрымку сваіх кандыдатаў, што вылучаюцца ў адпаведных выбарчых акругах.

14203673_1383387715024005_846512488_o

Прыцягненне ўвагі грамадства да экалагічных праблем канкрэтнага горада і ўсёй краіны з’яўляецца галоўнай мэтай выбарчай кампаніі «Зялёных», гаворыць старшыня БПЗ Анастасія Дарафеева:

— Мы цяпер кажам пра будаўніцтва завода бялёнай цэлюлозы з Светлагорску і пра будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы. Мы лічым, што гэтыя праблемы аднолькава павінны цяпер непакоіць жыхароў Беларусі, бо як будаўніцтва завода бялёнай цэлюлозы можа прынесці шкоду не толькі жыхарам Светлагорска і Гомельскай вобласці. Яно мажа нанесці шкоду ўсёй краіне. Так і будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі проста недапушчальнае ў краіне, якая і так настолькі пацярпела ад наступстваў Чарнобыля.

На думку арганізатараў пікетаў, якія адбываліся ў тэатралізаванай форме перформансаў, яны ў цэлым дасягнулі пазітыўнай рэакцыі грамадства.Цяпер «Зялёныя» маюць намер правесці серыю падобных пікетаў у Менску, дзе таксама балатуюцца два кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай Партыі Зялёныя.

IMG_7240

IMG_7253

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gomelspring.org