100 найбольш уплывовых фотаздымкаў за ўcю гісторыю ад Time



Праца журналістаў амерыканскага часопіса Time разам з экспертамі – фатографамі, рэдактарамі і гісторыкамі над праектам „100 фотаздымкаў” (100 Photos) ішла цягам трох гадоў.

Time адзначае, што супрацоўнікі выдання зрабілі тысячу інтэрвію з аўтарамі фота, іх сябрамі, блізкімі, а таксама людзьмі, якія на фота. Ад многіх здымкаў-прэтэндэнтаў трапіць у топ, кіраўнікам праекту давялося адмовіцца, паколькі не ўдалося даказаць іх уплыў на людзей і гісторыю.

Кожны здымак, які трапіў у „100”, суправаджаецца падрабязным апісаннем пра яго стварэнне.

Паглядзець усе ўнікальныя фотаздымкі можна па спасылцы 100 Photos.

lunchmaxresdefault

Беларускае Радыё Рацыя