120 гадоў з дня нараджэння Антона Валынчыка



23 ліпеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага дырыжора, кампазітара, педагога, былога выкладчыка Наваградскай, Клецкай беларускіх гімназій і Гарадзенскага педінстытута імя Янкі Купалы Антона Валынчыка (1896-1985) Родам Антон Валынчык быў з вёскі Мяльканавічы Слонімскага раёна.

Пасля заканчэння Жыровіцкай духоўнай семінарыі быў прызваны ў войска, дзе 19-гадовым юнаком кіраваў салдацкім хорам. Пасля войска вярнуўся на радзіму і ў перыяд з 1939 па 1947 гады працаваў выкладчыкам музыкі і спеву ў рэальным вучылішчы ўЛунінцы, пасля ў Клецкай беларускай гімназіі, потым у Навагрудскай беларускай гімназіі, а таксама ў беларускай настаўніцкай семінарыі ў Слоніме.

У 1937 годзе Антон Валынчык завочна скончыў Вышэйшыя музычныя курсы Варшаўскай кансерваторыі пры Крамянецкім музычным ліцэі. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Слоніме, дзе кіраваў рознымі царкоўнымі хорамі.

Пасля вайны быў мастацкім кіраўніком Беларускага міжабласнога ансамбля песні і танца ў  Ашмянах. Каб пазбегнуць рэпрэсій, супрацоўнічаў з хорамі праваслаўных храмаў у Клецку, Наваградку, Слоніме, Жыровічах і Менску. З 1961 года жыў у Граодніі. Там ён узначальваў кафедру музыкі і спеваў Гарадзенскага педінстытута, адначасова працаваў хормайстрам Гарадзенскага народнага ансамбля песні і танца «Нёман» (ад кіраўніцтва якога пасля быў адхілены савецкай наменклатурай) і мастацкім кіраўніком Гарадзенскай народнай харавой капэлы настаўнікаў. Кансультаваў, як хормайстар, многія харавыя капэлы Гарадзеншчыны.

Увасабляў у канцэртных праграмах творы І. Баха, Л. Бетховена, П. Чайкоўскага, Ф. Шуберта, С. Манюшкі, К. Вебера. Апрацоўваў беларускія народныя песні. Пісаў і рыхтаваў для выканання свае песні і хоры на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адам Прусака, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш і іншых беларускіх паэтаў. Практыкаваў у хорах выкананне ў стылі «а капэла».

1

Антон Валынчык

3

 

Антон Валынчык (ляжыць справа) з царкоўным хорам у Слоніме, 1930-я гады

3а

 

Вучнёўскі аркестр Клецкая беларускай гімназіі (кіраўнік Антон Валынчык), Клецк, 1925 г.

4

 

Ансамбль «Нёман» (Гародня), у цэнтры — Аляксандр Шыдлоўскі і Антон Валынчык

5

 

Магіла Антона Валынчыка ў Гародні

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя