У гарадзенскіх кнігарнях няма кніг Святланы Алексіевіч



У гарадзенскіх кнігарнях немагчыма сустрэць кнігі Святланы Алексіевіч. Некалькі год таму на паліцах “Гроднакнігагандлю” можна было ўбачыць кнігі, што былі выдадзеныя беларускімі выдавецтвамі, цяпер на тых самых паліцах выданні расейскай прапаганды пра канфлікт ва Украіне. Алексіевіч можна набыць толькі ў незалежных распаўсюднікаў, колькасць якіх вельмі абмежаваная.

Распавядае Эдвард Дмухоўскі, адзін з незалежных распаўсюднікаў:

– Гарадзенцы зараз увогуле мала набываюць кніг. Мала чым цікавяцца. Калі казаць пра Святлану Алексіевіч, то некалькі гадоў таму цікаўнасць да яе кніг, можна сказаць, была добрай. Тыя кнігі, які мы мелі, яны даволі актыўна распаўсюджваліся.

У наяўнасці ў незалежных распаўсюднікаў на дадзены момант толькі дзве кнігі Алексіевіч: “Чарнобыльская малітва” і “У вайны не жаночае аблічча” – і тыя па-расейску. Апоншяя кніга пад назваю „Час сэканд -хэнд” да Гародні яшчэ не даходзіла.

Беларускае Радыё Рацыя