У Гародні абмеркавалі культурныя праекты



Два супольныя культурныя праекты прадставілі ў Гародні Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”. Першы тычыўся “Маніторынгу рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь “Канвенцыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці”.

Паводле дырэктара Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, культура ў Беларусі знаходзіцца на даволі нізкім узроўні. Пра маніторынг распавядае дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:

– Гэта новы падыход да культуры, якая разумеецца не як нейкая спецыфічная сфера, якая фінансуецца па дадатковым прынцыпе ў апошнюю чаргу, а як сродак развіцця грамадства, сродак развіцця эканомікі, якая павінна ствараць пэўныя ўмовы для самавыяўлення розных культурных, субкультурных творчых груп. Якая дазваляе асэнсаўваць культуру як цэласны цыкл ад вытворчасці да спажывання культуных прадуктаў.

Праекты будуць цікавыя грамадскім арганізацым Беларусі, культурным менеджарам, а таксама адмыслоўцам, што займаюцца культурай. Інфармацыю пра гэтыя праекты можна знайсці на адмысловай старонцы ў сусветным павуцінні.

Беларускае Радыё Рацыя