16 лютага Чэславу Неману споўнілася б 77 гадоў



Як вядома, легенда польскай музыкі Чэслаў Юліюш Выдрыцкі нарадзіўся на Гарадзеншчыне ў Старых Васілішках ды наведваў музвучэльню ў Гародні.

??????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????????

Гаворыць музыказнаўца Дарыюш Міхальскі, які асабіста сябраваў з музыкам:

— Гэта быў вялікі голас і вялікі талент, які ў Польшчы быў выкарыстаны толькі часткова. Калі б у яго была лепшая рэклама і падтрымка ад дзяржавы, як меў напрыклад Карэл Гот у Чэхаславаччыне, ён быў бы вялікім і шмат чаго дасягнуў бы. Я лічу, што ён усё адно вельмі многага дасягнуў. Мы ў Польшчы вельмі яго любім за тое, што ён нам даваў. Канцэрты Чэслава Немэна — гэта былі дзве гадзіны свабоды ў той сістэме, якая і нам, і вам ужо абрыдла.

Чэслаў Немэн прайшоў шлях ад вясковага музыкі ды касцельнага арганіста да рок-зоркі і авангардыста-электроншчыка. Ён выступаў і рабіў запісы ў розных краінах Еўропы, – дадае немэнолаг Тадэвуш Скліньскі:

— Ён выдаў каля 350 дыскаў, на розных носьбітах. Вядома, часта гэта былі паўторкі галоўных альбомаў. Я з памяці цяпер не скажу дакладна колькі ён выдаў тых альбомаў: 31 ці 26, але песняў, якія распаўсюджваліся ў розных зборніках і ў розных выданнях дыскаў Чэслава, вельмі-вельмі шмат. У яго найбольш песняў, зарэгістраваных у польскім звязе кампазітараў і аўтараў, які займаецца аховай аўтарскіх правоў.

Чэслаў Неман неаднойчы выступаў у Беларусі і заўжды намагаўся наведаць сваю малую Радзіму – Старыя Васілішкі. Цяпер тут месціцца музей славутага музыкі.

z16979084Q,Czeslaw-Niemen-na-VII-Miedzynarodowym-Festiwalu-Pi

На відэа: фільм Студыі дакументальнага кіно „Гэты дзіўны свет… Чэслаў Немэн”

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя