2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі



2 лютага 1838 г. у Гарадзенскім павеце (в. Мастаўляны, Польшча) нарадзіўся Кастусь Каліноўскі – беларускі рэвалюцыянэр-дэмакрат, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гг., адзін з папярэднікаў і натхняльнікаў беларускага нацыянальнага руху.

sierhiewicz_kksp1863h

Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года (аўтар Пётра Сергіевіч, 1955 г.)

Нацыянальным беларускім героем яго пачалі лічыць у 1930-х гадах мінулага стагоддзя. У пасляваеннай Польшчы беларуская меншасць пачала ўшаноўваць памяць Кастуся Каліноўскага ў 1950-х гадах, кажа прафесар Алена Глагоўская:

– Калі паўстала грамадска культурнае таварыства, Кастусь Каліноўскі зноў стаў героем на Беласточчыне. Тут фактычна з 1956 пачалі ўшаноўваць яго памяць, ён увайшоў у падручнікі.

У 1958 годзе па ініцыятыве мясцовых беларускіх дзеячаў частка былой вуліцы Сасновай была пераназвана ў гонар Кастуся Каліноўскага.

IMG_0579

Вуліца Кастуся Каліноўскага ў Беластоку (Фота Аляксея Трубкіна)

7_DK_przepasany8_DK_stan_obecny

Гмінны асяродак культуры ў Гарадку некалі і цяпер (Фота gckgrodek.pl)

Імя Каліноўскага таксама было прысвоенае Гміннаму асяродку культуры ў Гарадку.

DSC076114352 DSC076123534

Аднак помнік ў яго родных Мастаўлянах быў усталяваны толькі ў мінулым годзе.

Гісторыя пад знакам Пагоні. Кастусь Каліноўскі (Белсат)

Кастусь Каліноўскі. Абліччы свабоды (Белсат)

Кастусь Каліноўскі. Лісты з Бераставіцы (Беларусь 1)

Верш Каліноўскага „Марыська чарнаброва, галубка мая…” чытае акцёр Павел Харланчук.

Тузін. Немаўля. „Кастусь Каліноўскі” (1927)

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя