21 траўня ў Слоніме адбудзецца міжнародны фестываль «Паланез»



У суботу, 21 траўня, у Слоніме адбудзецца традыцыйны штогадовы міжнародны фестываль польскай культуры «Паланез».

У фестывалі прымуць удзел 27 творчых калектываў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Латвіі і Літвы. А гэта больш за 280 чалавек. Упершыню ў Слонім на фестываль прыедзе танцавальны калектыў з латвійскага горада Огрэ.

Удзельнікаў і гасцей фестывалю чакае вялікая канцэртная праграма, святочны кірмаш і, вядома, шчыры прыём слонімцаў.

Для ўдзелу ў фестывалі высланыя запрашэнні Маршалку Сената Польшчы Станіславу Карчэўскаму, выконваючаму абавязкі кіраўніка Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні Яну Дэмчуку і іншым афіцыйным асобам.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім