Першая кніга Алены Ніякоўскай



Першая кніга ў любым узросце – вялікае свята. Выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда” выдала першую кнігу культуролага, літаратуразнаўца, кандыдата філасофскіх навук Алены Ніякоўскай “Там, дзе буяла жыта”.

13776038

Кніга прымеркавана да 80-годдзя полацкай пісьменніцы. Акрамя вершаў, перакладаў, літаратуразнаўчых прац і рэцэнзій, зборнік утрымлівае ўнікальныя лісты Уладзіміра Караткевіча і Янкі Брыля.

Алена Ніякоўская:

– Лісты Караткевіча ўсе, што ў мяне былі, я дала. Якія зніклі – такія зніклі. Брыля яшчэ засталіся паштоўкі і пару лістоў, але яны, не тое што прыватныя, але не нясуць інфармацыі. А Караткевіча ўсе лісты, што ў мяне захаваліся, я дала.

Алена Ніякоўская жыве ў Полацку. Выкладала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Даследавала творчасць Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Уладзіміра Караткевіча.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара