3 снежня Лявон Вольскі прэзентуе ў Вільні «Псіхасаматыку»



Новы альбом Лявона Вольскага «Псіхасаматыка» быў запісаны на грошы, сабраныя падчас краўдфандынгавай кампаніі, у якой узялі ўдзел больш за 600 чалавек з 30 краін свету.

liavon

Новы дыск Вольскага складаецца з 16 песень, падзеленых на дзве цалкам розныя па гучанні часткі: «Горад» і «Лес». Канцэртная прэм’ера альбома адбудзецца 3 снежня ў Вільні.

Над новым альбомам працаваў «нарвежскі дрым-цім» на чале з саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Ён жа адказваў за папярэдні лонгплэй «Грамадазнаўства» (2014).

3 снежня падчас канцэртнай прэзентацыі Лявон Вольскі выканае новы альбом і лепшыя песні разам з нарвежскімі музыкамі, якія запісвалі «Псіхасаматыку» і «Грамадазнаўства». Канцэрт адбудзецца ў абноўленым клубе Loftas. Продаж квіткоў: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах  «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.