626 гадоў таму Берасце атрымала Магдэбургскае права



Шасцьсот дваццаць шэсць гадоў таму Берасце першым з цяперашніх беларускіх гарадоў атрымала Магдэбурскае права. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцяў. Пра гістарычнае значэнне магдэбургіі для Берасця распавядае краязнаўца Ігар Бараноўскі:

— Для берасцейцаў асабліва важная іх старадаўняя гісторыя, не толькі апошняга стагоддзя, не толькі Берасцейскай крэпасці, але менавіта тое, што напрацавала Берасце на працягу сваёй 1000-гадовай гісторыі. Без гэтага мы не можам ведаць сваёй гісторыі.

Магдэбургскае права мелі каля шасцідзесяці гарадоў і мястэчак Беларусі. У нашай краіне Магдэбургскае права скасавана ў часы панавання Расеі паводле ўказаў Кацярыны II у лістападзе 1775-га, а ў заходняй Беларусі — у снежні 1795-га.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце