70-годдзе гарадзенскага аддзялення СБП



У Гародні ў Доме паломніка праваслаўнага сабора па вуліцы Акадэмічнай прайшла імпрэза, прысвечаная 70-ым угодкам гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сучасную літаратуру ствараюць больш як пяць сотняў сяброў гэтай пісьменніцкай арганізацыі па ўсёй Беларусі. У гарадзенскім аддзяленні Саюза налічваецца толькі чвэрць сотні сяброў, але іх значнасць у літаратуры даволі высокая.

Кажа літаратарка Ала Петрушкевіч:

– Вельмі цікава святкаваць дату, якая старэйшая за цябе. Гэта цікава і адказна, таму што разумеш, што было зроблена тымі, хто быў да цябе. А Гародні ёсць чым ганарыцца. Хто быў да нас! Якія імёны! Быкаў, Карпюк. Васілёк яшчэ калісьці. Данута Янаўна. Мы прайшлі вялікі шлях. І я думаю, што ў нас наперадзе яшчэ таксама штам новага і цакавага.

P1220575

Павітаць гарадзенскіх сяброў літаратараў прыехалі госці з Менска і Вільні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара