“Абуджэнне” малюе Альбярцін і Слонім



У суботу, 27 чэрвеня, у слонімскім мікрараёне Альбярцін, былой сядзібе Пуслоўскіх, пачаўся мастацкі пленэр, які арганізавала менская суполка “Абуджэнне” у складзе мастакоў Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцькі, Уладзіміра Сайко і Яўгена Шунейкі. Да менскіх мастакоў далучыліся і слонімскія.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дарэчы, сябры “Абуджэння” разам вандруюць па Беларусі і малююць прыгожыя краявіды Бацькаўшчыны. “Праз мастацтва мы хочам паказаць станоўчы характар нашай Беларусі”, – сказаў прафесар Яўген Шунейка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Два дні “Абуджэнне” са слонімскімі мастакамі будуць маляваць прыгожую сядзібу Пуслоўскіх, а таксама помнікі і вуліцы Слоніма. А потым запланавана выстава іх твораў для слонімцаў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара