Абвешчаны збор сродкаў на здымкі кіно „Неруш”



На сайце talaka.by пачаўся збор сродкаў на падтрымку кінапраекта „Неруш”.

Можна дапамагчы або фінансамі, або справай. Зайшоўшы па спасылцы, можна пабачыць, на якім этапе знаходзіцца праект, а таксама якая дапамога патрабуецца.

Нагадаем, што аўтары ідэі пачалі здымкі першага поўнаметражнае фільма ў стылі фэнтэзі па матывах беларускіх легенд. Працоўная назва фільма – „Неруш”.

Аўтары падкрэсліваюць: „Фальклорная спадчына нашага краю надзвычай багатая, і мы хочам паказаць свету яе багацце. З дзяцінства любячы нашую культуру і літаратуру, мы, стаўшы прафесіяналамі сваёй справы, лічым, што яе папулярызацыя мае неацэннае значэнне для грамадства, і імкнёмся рэалізаваць сваю мару”.

nn.by